Беларуская Служба

Лукашэнка палохае Маскву Польшчай

10.09.2019 16:24
На днях беларускі кіраўнік пагражаў абмежаваць транзіт расейскай нафты.
Аўдыё
  • Размова з Тацянай манёнак пра альтэрнатыўныя шляхы паставак энэргасыравіны для Беларусі
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA

Гэта адбудзецца ў выпадку, калі Менск не дамовіцца з Масквой наконт кампенсацыі за «падатковы манеўр». Тады Беларусь пачне пастаўкі нафты праз Польшчу і Прыбалтыку, коштам расейскага транзіту ў Еўропу. Гэта хутчэй рэакцыя на перамоўны працэс, чым рэальная пагроза, кажуць эксперты.

Афіцыйны Менск перыядычна заяўляе пра патрэбу арганізацыі альтэрнатыўных Расеі маршрутаў паставак нафты ў Беларусь. Так было ў 2011-м годзе, калі ў Беларусь паступала сыравіна з Венесуэлы ды Азербайджану.

Пры гэтым, такія заявы супадаюць з перамовамі з Масквой адносна цэн і колькасці пастаўленай нафты ў Беларусь. Так было ў 2011-м годзе, так і цяпер.

Беларускія ўлады вядуць з Масквой перамовы з Крамлём пра кампенсацыю за «падатковы манеўр». Гэта рашэнне расейскіх уладаў па адмене экспартных мытаў і замене іх падаткам на прыродныя рэсурсы. Расейскім нафтаздабываючым фірмам Масква плануе кампенсаваць падатак, Беларусі – не. Менск дамагаецца таксама кампенсацый. Відаць, дамоўленасці ў гэтай справе няма, адсюль нядаўнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што Беларусь распрацоўвае паўночны маршрут і думае над пастаўкамі нафты праз Польшчу ды балтыйскія краіны.

Калі гэты маршрут пачне працаваць, Менск пагражае забраць нафтапровад «Дружба» пад гэтыя мэты. Гэта азначае абмежаванні для расейскага транзіту нафты ў Еўропу.

Наколькі гэтыя планы рэальнасць? Ці гэта аргумент у перамовах з расійцамі? Пра гэта мы запыталіся ў аглядальніцы «Беларусі й рынак» Тацяны Манёнак.

Слухайце размову ў гукавым файле.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч