Беларуская Служба

Вашынгтон і Масква пачынаюць “змаганне” за Беларусь

19.09.2019 17:03
Пасля 11 гадоў адсутнасці ў Менск вяртаецца амбасадар Злучаных Штатаў Амерыкі.
Аўдыё
  • Эксперт пра паляпшэнне адносінаў Беларусі з Амерыкай
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaPAP/Adam Guz

Негатыўна на гэты факт глядзяць у Расеі. Тамтэйшыя СМІ загаласілі, што Амерыка хоча перашкодзіць паглыбленню інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Менскія эксперты больш спакойна глядзяць на дадзеную справу.

Беларуска-амерыканскія адносіны былі даволі напружаныя апошнія гады. ЗША ўвялі ды падтрымлівалі санкцыі супраць беларускіх уладаў, а Менск выдаліў амерыканскіх дыпламатаў з краіны. Беларускія дзяржаўныя чыноўнікі ды СМІ ня раз называлі ЗША галоўным ворагам ды спонсарам апазіцыі. З 2008-га года ў Беларусі не было амерыканскага амбасадара.

Цяпер сітуацыя змянілася. Упершыню з 1994-га года ў Беларусь з афіцыйнымі візітамі прыбылі высокапастаўленыя саноўнікі з Вашынгтона. Спачатку Менск наведаў памочнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан, а на днях дарадца дзяржсакратара па палітычных справах Дэйвід Гэйл, якія заявіў, што час канфліктаў у беларуска-амерыканскіх адносінах завяршаецца.

У Маскве гэтую амерыканскую актыўнасць звязваюць з планамі па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю ды Расеяй. Агенцтва «РИА Новости» заявіла, што Вашынгтон паспрабуе гэтаму перашкодзіць, а Лукашэнка павінен уважліва паглядзець на прыклад Украіны, які паказвае да чаго прыводзіць разрыў адносінаў з Масквой.

У сваю чаргу ў Менску эксперты лічаць, што ніякага паглыблення інтэграцыі ня хочуць ані беларускія, ані расейскія ўлады. Менск проста хацеў бы аднавіць узровень расейскіх энергетычных датацыяў Беларусі, а Масква хоча наадварот іх скараціць. Незалежнасцю Лукашэнка не гатоў ахвяраваць, а ў Крамля няма моцных інструментаў уздзеяння на яго.

Паляпшэнне адносінаў з Амерыкай на руку Лукашэнку, бо дае яму магчымасць манеўру ў адносінах з Масквой, перакананы палітолаг з менскага Цэнтру палітычнай адукацыі Андрэй Ляховіч

Слухайце размову ў АУДЫЁ

Размаўляў Юры Ліхтаровіч