Беларуская Служба

ЕГУ імкліва набліжаецца да «беларускіх» адукацыйных стандартаў?

03.10.2019 15:45
У Вільні прайшла забастоўка студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў адказ на палітыку адміністрацыі вучэльні.
Аўдыё
  • Студэнты ЕГУ ў Вільні зладзілі пратэст у адказ на палітыку ўніверсітэцкай адміністрацыі
Забастоўка студэнтаў ЕГУ ў ВільніEHU Students' Union | Студэнцкае прадстаўніцтва /vk.com/ehusu

Паводле былых навучэнцаў ЕГУ – універсітэт імкліва набліжаецца да «беларускіх» аўтарытарных стандартаў навучання, забываючы пра еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці. Дадзены працэс працягваецца нягледзячы на факт «палітычнай эміграцыі» ВНУ.

На днях студэнты ЕГУ ў Вільні зладзілі пратэст у адказ на палітыку ўніверсітэцкай адміністрацыі. Блізу 50 чалавек выйшлі з плакатамі «ЕГУ – гэта мы», «Дзе нашы выкладчыкі?», «ЦАНА/якасць» на вуліцах летувіскай сталіцы.

Студэнты крытыкуюць адміністрацыю за празмерна жорсткія фінансавыя правілы для навучэнцаў, за беспадстаўныя звальненні выкладоўцаў, за непразрыстасць кадравай палітыкі ВНУ, за пазбаўленне студэнцкай і акадэмічнай супольнасці голасу ва ўсіх органах кіравання.

Студэнты заяўляюць, што гэта не была адзінкавая пратэстная акцыя, яны збіраюцца працягваць змаганне за выкладоўцаў, за сваю адукацыю ды ЕГУ, ладзячы пікеты каля будынку Міністэрства замежных спраў Летувы.

Кіраўніцтва ўстановы ў адказ заявіла, што крытыка студэнтаў «не адпавядае рэчаіснасці».

У звязку з гэтым мы папрасілі былога студэнта ЕГУ Міколу Дзядка распавесці пра ягоны досвед навучання ва ўніверсітэце, пра ягонае бачанне сітуацыю ў дадзенай установе.

Слухайце аўдыё 

Размаўляў Юры Ліхтаровіч