НАВІНЫ


Расейцы пра вайну... 31.08.2009

Толькі кожны пяты расеец згодны з тым, што ІІ Усясьветная вайна  пачалася 1 верасьня. Гэта вынікае з апытаньня, якое правёў Агульнарасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі. 58% жыхароў Расеі, гэтак сама як і ў савецкія часы, лічаць, што вайна пачалася ў 1941 годзе. Амаль палова – 47% - сьцьвярджае, што вайну пачалі немцы, якія жадалі рэваншу за паразу ў І Усясьветнай вайне. Траціна мае ўражаньне, што вайна выбухнула па віне міжнароднага імпэрыялізму, які імкнуўся зьмяніць межы калёніяў ды рынкаў збыту. 13% апытаных зьвязваюць вайну з Пактам Молатава-Рыбэнтропа. А 6% расейцаў выказваюць меркаваньне, што вайна пачалася таму, што Польшча не згадзілася на тэрытарыяльныя прэтэнзіі немцаў. Вынікі дасьледаваньняў не выпадковыя. У камуністычным мінулым менавіта гэтак расейцы вучылі ў школе, гэтак было напісана ў падручніках па гісторыі.

 

 

 

 


 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone