Вакол сьвету


31 кастрычніка 1984 году была застрэлена прэм’ер міністр Індыі Індзіра Гандзі 31.10.2009 слухаць 2,55 MB

Індізіра Гандзі была адным з самых вядомых палітыкаў Індыі й сьвету. Яна кіравала краінай зь невялічкім перарывам 15 гадоў. 31 кастрычніка 1984 году яна была забіта сваімі ўласнымі ахоўнікамі сікхамі.

Прычынай гэтага забойства была помста за тое, што Індзіра Гандзі загадала штурмаваць храм сікхаў у Пэнджабе.

Справа ў тым, што сікхі - гэта вялікая рэлігійная супольнасьць, якая налічвае да 22 мільёнаў чалавек. У асноўным яны пражывалі ў індыйскім штаце Пэнджаб. У 80-х гадох лідэры сікхаў на чале зь Сінгхам Бхіндранвале запатрабавалі шырокай палітычнай аўтаноміі і ўтаварэньня сваёй уласнай дзяржавы Халістан (літаральна “краіны чыстых”). Палітычным цэнтрам сэпаратыстаў сталася сікхская сьвятыня “Залаты храм”. Каб канчаткова разабрацца з сэпаратыстамі, Індзіра Гандзі разгарнула шырокую вайсковую апэрацыю. Летам 1984 году ў Пэнджабе быў уведзены камэнданцкі час. Але й так у “Залатым храме” сабралася каля 10 тысячаў паломнікаў. 5 ліпеня распачаўся штурм храма вайскоўцамі. У выніку штурму загінулі, па афіцыйных зьвестках, 83 вайскоўцы й 492 асобы ўнутры храма. Па неафіцыйных дадзеных, загінула значна больш да 500 вайскоўцаў і 3 тысячы мірных грамадзянаў. Апэрацыя “Блакітная зорка” сталася адной з нэгатыўных старонак ва ўнутранай палітыцы Індзіры Гандзі.

Як ужо было сказана, 31 кастрычніка 1984 году Індзіра Гандзі была застрэлена сваімі ахоўнікамі Сатванам Сінгхам і Біянтам Сінгхам, калі яна ішла, каб даць інтэрвію брытанскаму журналісту Пятру Ўсьцінаву. Гандзі была застрэлена ўпрост, у яе патрапіла 31 куля, і яна памерла ў шпіталі.

 Пасьля яе сьмерці пачаліся масавыя бунты, напраўленыя супраць сікхаў. Індусы палілі маёмасьць і дамы сікхаў, забівалі нявінных людзей. Раджыў Гандзі, сын Індзіры Гандзі так пракамэнтаваў гэтыя падзеі: “Калі вялікае дрэва падае, трасецца зямля”.

Павал Усаў
 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone