НАВІНЫ


Радаван Караджыч заўрта паявіцца ў залі суду 02.11.2009

Кат з Балканаў, гэтак называюць Радавана Караджыча, які да гэтай пары байкатаваў працэс перад Гааскім трыбуналам, заўрта паявіцца ў залі суду. Гэтак вінікае зь ліста, які Караджыч скіраваў у тыбунал. Былы лідэр басьнійкіх сэрбаў абвінавачваецца ў генацыдзе падчас Балканскай вайны ў першай палове 90-х гадоў. Караджыч, які пажадаў асабіста бараніцца перад трыбуналам, не паявіўся на ніводным паседжаньні.

Каб не дапусціць заблякаваньня працэсу, судзьдзі вырашылі пазбавіць Караджыча права да ўласнай абароны й вызначыць яму адваката. Магчыма, гэта спрычынілася да таго, што Караджыч вырашыў паявіцца заўтра на паседжаньні. „Я спадзяюся, што нам удасца знайсьці кампраміс, які загарантуе справядлівы ход працэсу”, - напісаў у лісьце да старшыні судовага складу Караджыч. Былому лідэру басьнійскіх сэрбаў пастаўлена 11 абвінавачваньняў. За зьдзейсьненыя злачыснтвы яму пагражае пажыцьцёвае турэмнае зьяволеньне


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone