НАВІНЫ


Польшча зацікаўленая сумесным высьвятленьнем прычынаў катастрофы верталёта 02.11.2009

Беластоцкая акруговая пракуратура пачне сьледзтва па справе катасрофы верталёта Польскай памежнай службы, які разьбіўся на тэрыторыі Беларусі ў мінулыай выходныя. Беларускі бок ўжо пачаў сьледзтва па справе катастрофы.

Пракурор Адам Козуб паінфармаваў Польскае радыё, што Польшча зацікаўленая супрацай зь беларускімі ўладамі ў гэтай справе.

Адам Козуб: Мы тэрмінова зьвернемся па юрыдычную дапамогу. Мы хочам атрымаць неабходныя матэрыялы, акб мець магчымасьць праводзіць гэтае сьледзтва. Несумненна, мы хочам прымаць удзел у канрэтных сьледчых дзеяньнях на тэрыторыі Беларусі, але пра гэта яшчэ рана гаварыць.

У катасрофе загінулі тры чальцы экіпажа: 45-гадовы пілёт зь вялікім стажам, а таксама 35 –гадовы навігатар і 34- гадовы апэратар.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone