Эпідэмія грыпу ва Ўкраіне й плян дзеяньняў у Польшчы на выпадак распаўсюду віруса тыпу AH1N1- гэта галоўныя тэмы, якiя абмяркоўваюцца экспэртамі пандэмічнага камітэту. Паседжаньне адбываецца ў Міністэрстве аховы здароўя.
Міністэрства ўжо доўгі час праводзіць пермовы з фармацэўтычнымі фірмамі, якія прадукуюць вакцыну. Раней ведамства выказала гатовасьць набыцьця каля 4 мільёнаў дозаў вакцыны, якая зможа паўзьдзейнічаць на вірус тыпу AH1N1.
У першую чаргу вакцыну атрымаюць супрацоўнікі службы здароўя, войска й праваахоўныя ворганы, а таксама дзеці з хранічнымі захворваньнямі.
На польскім рынку пакуль што няма адпаведнай вакцыны. Міністэрства аховы здароўя хоча, каб вакцына была даступная ў аптэках па лекарскіх рэцэптах.