Пра гэта размаўляюць у Польшчы


Уладзімер Макей 5 лістапада наведае Польшчу- агляд друку 03.11.2009 слухаць 2,7 MB

 

Старшыня адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей 5 лістапада наведае Польшчу па запрашэньні Канцылярыі прэм’ерміністра, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Ён зьяўляецца першым высокапастаўленым беларускім чыноўнікам, які ўпершыню цягам апошніх 15 гадоў наведае Польшчу. Макей зьяўляецца другой пасьля Лукашэнкі асобай у дзяржаве.

Прэс-сакратар польскага зьнешнепалітычнага ведамства Пётр Пашкоўскі паведаміў, што яшчэ нама дакладнай праграмы візыту, хоць вядома, што Макея прымуць у Канцылярыі прэзыдэнта. Зь інфармацыі крыніцаў ва ўрадавых колаў Польшчы вынікае, што двухбаковыя размовы маюць спрыяць „збліжэньню Беларусі з ЭЗ, а таксама паляпшэньню двухбаковых адносінаў з Польшчай”. Яны будуць датычыць, між іншым, супрацы вэтэрынарных і мытных службаў, а таксам вайсковай супрацы.

- Несумненна, адной з тэмаў, якая будзе закранацца падчас сустрэчы, будзе сытуацыя польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі, - сказаў супрацоўнік Канцылярыі польскага прэм’ер–міністра.

У ліпені зь візытам у Беларусі быў кіраўнік Канцылярыі польскага прэм’ер–міністра Томаш Арабскі. Падчас візыту адбылася сустрэча з Макеем.

У Беларусі Адміністрацыя прэзыдэнта прымае самыя важныя рашэньні. Кіраўнік адміністрацыі мае вялікі ўплыў на тое, хто займае дзяржаўныя пасады: ад прэм’ер–міністра па старшыню райвыканкаму.

Уладзімер Макей заняў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прзыдэнта ў 2008 годзе. Ягоным папярэднікам быў Віктар Шэйман, які абвінавачваецца Захадам у кіраваньні эскадронамі сьмерці, што нясуць адказнасьць за сьмерць чатырох беларускіх апазыцыянэраў.

Макей лічыцца прыхільнікам лібэралізацыі ў Беларусі й спробаў усталяваньня дыялёгу з Захадам. Палкоўнік савецкай, а пазьней беларускай вайсковай разьведкі, доўгі час працаваў на Захадзе. Быў, між іншым, прадстаўніком Беларусі ў Радзе Эўропы й дарадчыкам беларускай амбасады ў Парыжы, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

 

Пачалося сьледзтва па справе катастрофы польскага  верталёта на тэрыторыі Беларусі, піша „Dziennik Gazeta Prawna”.
 
Акруговая пракуратура ў Беластоку пачала сьледзтва у справе катастрофы верталёта Польскай памежнай службы, які ў суботу вечарам разьбіўся на тэрыторыі Беларусі ля самай мяжы з Польшчай. У выпадку загінуў экіпаж у складзе трох чалавек.

Беларускі бок пачаў крымінальную справу па артыкуле парушэньня прынцыпаў бясьпекі ў паветраным руху, піша „Dziennik Gazeta Prawna”.

 

У Беларусі руйнуюцца даўнія сядзібы полькіх родаў, а мясцовыя энтузіясты стараюцца іх ратаваць,- гэтую тэму апісвае „Rzeczpospolita”.

У савецкяй часы сядзіба княжацкага роду Друцкіх-Любэцкіх у Шчучыне была клюбам савецкіх лётчыкаў. Будынак з XІX-га стагодзьдзя быў копіяй Petiti Trianon, палаца, пабудаванага ў вэрсальскім парку Людовікам XV для Мадам Пампадур.

Пасьля распаду Савецкага Саюзу й ліквідацыі вайсковай базы палац страціў уласьніка. У незалежнай Беларусі адзінай асобай, якую хвалюе лёс помніка гісторыі й архітэктуры, зьяўляецца Ўладзімер Глаз. Каб ратаваць палац, гэты чалавек, якому ўжо больш за 80 гадоў, дайшоў нават да Лукашэнкі. Сустрэча з прэзыдэнтам адбылася 5 гадоў таму. Прэзыдэнт цалкам падзяліў ягоную турботу пра лёс пэрлы архітэктуры. Пасьля гэтага ў Глаза зьявіўся старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму й даволі хутка былі выдзеленыай сродкі на рамонт палаца, але іх хапіла толькі на рамонт даху.

Паводле інфармацыі масцовай прэсы, шчучынскія ўлады плянуюць разьмясьціць у палацы Цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі. Аднак ніякія рэмонтныя працы там не вядуцца.

Чаму пэнсіянэра так хвалюе лёс палацу? Ён такім чынам выказвае ўдзячнасьць былым уладальнікам сядзібы. Ягоны бацька быў вэтэрынарам у Друцкіх–Любэцкіх.

- Княгіня запытала ў бацькі, ці ёсьць у яго дзеці. Бацька адказаў, што трое ва ўзросьце гадка, двух і трох гадоў. Княгіна загадала даваць бацьку штодзённа бясплятна па два літры малака на кожнае дзіця. Як жа можна пра гэта забыць?- кажа спадар Уладзімер.

Ён таксама клапаціўся пра палац Чэтвэртыньскіх ў Жалудку, недалёка ад Шчучына. Гэты род сягае каранямі дынастыі Рурыкавічаў. На другім паверсе палаца па загадзе уладаў была разьмешчана велізарная бочка з вадой і зроблена воданапорная вежа. Пасьля візыту Глаза ў пракурора бочку забралі.

Палац агароджаны бэтонным мурам і „ўпрыгожаны” калючым дротам. Палацавы парк, які сёньня належыць КДБ, знаходзіцца пад пільнай аховай. Сорамна паказаць турыстам, да якога стану ўлады давялі помнік дойлідзтва, які перад Чэрвэртыньскімі належаў да заслужанага для гісторы Польшчы й Беларусі роду Ўруньскіх і Тызэнгаўзаў.

Лепшы лёс сустрэў сядзібу роду Брахоцкіх, якая знаходіцца ў вёсцы Малое Мажэйкава Лідзкага раёну. Заслугі Анджэя Браходзкага, удзельніка польска-бальшавіцкай вайны, ня маюць значэньня для сучаснай Беларусі, аднак сядзіба даглядаецца належным чынам. А ўсё дзякуючы кіраўніку аграфірмы „Мажэйкава” Казіміру Рагадку.

Гарадзенкі краязнаўца Вітальд Іваноўскі, які добра ведае кіраўніка аграфірмы, кажа, што дзякуючы польскаму паходжаньню Рагадка ня быў абыякавы да лёсаў сядзібы. Ён знайшоў сродкі на рамонт у бюджэце фірмы. А каб абгрунтаваць выдаткі на інвэстыцыю, адноўлены будынак аддаў у карыстаньне сельсавету. Ля ўваходу ў быдынак былога двору Брахоцкіх побач з шыльдай, якая інфармуе, што гэта шляхецка-паркавы помнік зь першай паловы XІX стагодзьдзя, знаходзіцца шыльда, зь якой вынікае, што ў будынку знаходзіцца кіраўніцтва Мажэйкаўскага сельсавету. Гэтую тэму апісала „Rzeczpospolita”.

КР


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone