У галяндзкім горадзе Леўвардэн група будаўнікоў спрабуе пабіць рэкорд Гінэса па колькасьці ўпаўшых касьцяшак даміно. Яны ўжо выклалі больш за 4 мільёны касьцяшак. 13 лістапада будаўнікі з цэлай Эўропы паспрабуюць мастацка перавярнуць 4 мільёны 800 тысяч касьцяшак даміно й пабіць рэкорд у кнізе Гінэса.
„Усё ідзе вельмі добра, пакласьці засталося каля 600 тысяч касьцяшак. Выглядае на тое, што крызыс пазытыўна паўплываў на эфэктыўнасьць працы нашых будаўнікоў,” – сказаў кіраўнік акцыі.
Гіганцкую канструкцыю даміно будуюць 90 будаўнікоў. Сярод іх 15 з Польшчы. Будаўнікоў абралі падчас адмысловага конкурсу, падчас якога кандыдатаў правяралі на дакладнасьць, цярплівасьць, здольнасьць супрацы зь іншымі й на барацьбу са стрэсам.
Цэлая канструкцыя забясьпечаная блякадамі, каб у выпадку памылкі касьцяшкі не пападалі датэрмінова. Падчас пераварочваньня даміно адбудзецца як бы падарожжа па цэлым сьвеце: будуць паказаныя найбольш характэрныя элемэнты сямі кантынэнтаў. За спробай эўрапейскіх будаўнікоў пабіць рэкорд Гінэса пры дапамозе тэлевізійных станцыяў зможа сачыць каля 100 мільёнаў гледачоў.