Чэскі Канстытуцыйны суд прызнаў, што Лісабонскі трактат згодны з Канстытуцыяй краіны. Гэтае рашэньне адкрывае дарогу да ратыфікацыі дакумэнту чэскімі ўладамі. Рашэньне суд прыняў амаль адразу пасьля адкрыцьця паседжаньня. Судзьдзі заявілі, што ня бачаць, каб прыняцьцё трактату пагражала канстытуцыйнаму ладу краіны. Сэнатары, якія зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд, папярэджваюць, што накіруюць справу ў Эўрапейскі трыбунал у Стразбурзе. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сказаў, што пасьля рашэньня Канстытуцыйнага суду падпіша Лісабонскі трактат.
Краіны Эўразьвязу з задавальненьнем прынялі гэтую інфармацыю. Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк пераконвае, што Лісабонскі трактат значна палепшыць функцыянаваньне ЭЗ і дапаможа змагацца з такімі праблемамі, як зьмены клімату ды апрацаваць супольную энэргетычную палітыку.