НАВІНЫ


На польскіх запраўках вырасьлі цэны на ўсе катэгорыі паліва 03.11.2009

На польскіх запраўках вырасьлі цэны на ўсе катэгорыі паліва. Экспэрты тлумачаць, што гэта вынік павышэньня коштаў на аптовых рынках. Найбольш падаражэў аўтагаз – на 10 грошаў. Цяпер ён каштуе ў сярэднім 2 злотыя 9 грошаў. На 7 грошаў падаражэў літр „95-га” бэнзіну й дызэльнага паліва. У сярэднім бэнзін каштуе 4 злотыя 27 грошаў за літр, а дызельнае паліва – 3 злотыя 79 грошаў.

Рост цэнаў супаў у часе з днём Усіх Сьвятых – сьвятам памінаньня памерлых, калі на дарогах назіраецца ўзмоцнены аўтамабільны рух. Экспэрты паліўнага рынку аднак зазначаюць, што гэта звычайнае супадзеньне, а рост цэнаў зьвязаны з сытуацыяй на нафта-паліўным рынку ў сьвеце.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone