НАВІНЫ


Кліматычная канфэрэнцыя ў Вашынгтоне 03.11.2009

Барацьба са зьменамі клімату - гэта адна з галоўных тэмаў саміту Эўразьвяз-ЗША, які сёньня праходзіць у Вашынгтоне. Прадстаўнікі ЭЗ і Злучаных Штатаў Амэрыкі сустракаюцца перад кліматычнай канфэрэнцыяй у Капэнгагене, дзе кіраўнікі краінаў з цэлага сьвету будуць абмяркоўваць глябальнае пагадненьне аб зьмяншэньні выкідаў вуглякіслага газу ў атмасфэру. Падчас сустрэчы ў Капэнгагене будзе агучаная праграма фінансавай дапамогі найбяднейшым краінам сьвету, бо толькі пры гэтай умове яны пагодзяцца ўдзельнічаць у пляне барацьбы са зьменамі клімату.

Польшчу ў Вашынгтоне прадстаўляе міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі. Кіраўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства знаходзіцца там з трохдзённым візытам, які пачаўся 2 лістапада.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone