У сувязі з ростам лічбы захворваньняў грыпам ва Ўкраіне назіраецца зьменшаны рух на польска-ўкраінскай мяжы. Палкоўнік Войцех Ляхоўскі з Памежнай службы кажа, што пакуль ня сьцьверджана эпідэміялягічнай небясьпекі для польскіх грамадзянаў. На мяжы за сытуацыяй сочыць санітарная інспэкцыя.
В. Ляхоўскі: Ёсьць рэкамэндацыі, каб зьвяртаць увагу й нагадваць нашым функцыянэрам аб тым, што яны павінны выконваць галоўныя правілы гігіены. Усе функцыянэры маюць індывідуальныя сродкі гігіены – марлевыя павязкі, пальчаткі. Усё гэта рэалізоўваецца.
Палкоўнік Войцех Ляхоўскі дадаў, што няма прычынаў, каб уводзіць надзвычайны стан на мяжы з Украінаю.
Кіраўнік Польскага цэнтру па справах грыпу Лідзія Брыдак таксама заклікае не паддавацца паніцы. Яна зазначае, што грып, эпідэмію якога абвесьцілі ва Ўкраіне, менш небясьпечны, чым сэзонны грып, пра які СМІ амаль нічога ня кажуць.
Л. Брыдак: Сьмяротныя выпадкі ад звычайнага сэзоннага грыпу значна большыя, чым ад віруса A/H1N1. Гэта каля 6 тысяч 700 сьмерцяў. Я заклікаю перастаць сеяць паніку. Нікому да шчасьця гэта не патрэбна.
Сёньня Юлія Цімашэнка паінфармала, што ва Ўкраіне ад грыпу памёр 71 чалавек, у тым ліку 3 асобы - ад сьвінога грыпу.