Заўтра ў Музэі гісторыі беларускага кіно ў Менску пачнецца рэтраспэктыўны паказ фільмаў-юбіляраў 2009 году. У праграму ўвойдуць найбольш знакавыя шэдэўры сусьветнага кінематографа, якія ўпершыню выйшлі на экраны 50-60 гадоў таму.
Увазе гледачоў будуць прадстаўленыя 13 кінафільмаў такіх вядомых рэжысэраў, як Элія Казан, Альфрэд Хічкок, Фэдэрыка Філіні, Робэрт Росэн, Лук'яна Вісконці, Акіра Курасава й іншыя. Рэтрапраграма працягнецца да 28 лістапада.
Праект «Фільмы-юбіляры году» праводзіцца ў Музэі гісторыі беларускага кіно пяты год.