НАВІНЫ


Палякі ўшануюць беларускіх лётчыкаў 03.11.2009

На Радаўніцу ў Польшчы ўсталююць помнік беларускаму экіпажу зьнішчальніка СУ-27, які 30 жніўня разьбіўся пад горадам Радам падчас паказальнага палёту. Пра гэта ў адмысловым прэс-рэлізе паведамляе Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. 

Помнік будзе складацца з двух крыжоў – каталіцкага й праваслаўнага, фрагмэнту самалёта, а таксама шыльды са словамі падзякі ад жыхароў мястэчкай Малэнчын. Менавіта каля гэтай мясцовасьці разьбіўся беларускі экіпаж.

Дарэчы, менавіта мясцовыя жыхары запачаткавалі ініцыятыву наконт усталяваньня помніка. Дапамог ім у гэтым мясцовы ксёндз, Міністэрства абароны й мясцовыя ўлады.

Нагадаем, што беларускія лётчыкі Аляксандар Жураўлевіч і Аляксандар Марфіцкі загінулі падчас паказальнага палёту на аэрашоў пад горадам Радам.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone