НАВІНЫ


Першыя вынікі сьледзтва ў справе катастрофы польскага верталёта 03.11.2009

Памежны камітэт Беларусі абвясьціў пра першыя вынікі сьледзтва наконт катастрофы польскага верталёта. Паводле беларускага боку, машына ўпала на зямлю й распалася на дзьве часткі.  Нягледзячы на выцек паліва, верталёт не загарэўся.

На месцы здарэньня да гэтага часу працуе беларуска-польская сьледчая камісія. Верталёт польскай Памежнай службы разьбіўся на тэрыторыі Беларусі, 200 мэтраў ад польскай мяжы. Загінулі тры асобы.

Беларускія памежнікі абвяргаюць інфармацыю аб тым, што верталёт быў зьбіты. “Палёт польскага верталёта быў узгоднены зь беларускім бокам” – паведаміў прэс-сакратар Памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.

Генэральны консул Польшчы ў Берасьці Яраслаў Ксёнжэк паведаміў нашаму радыё, што ў Беларусі ўжо знаходзяцца ўсе польскія экспэрты. Іх задача – дапамагчы беларусам у выяўленьні акалічнасьцяў і прычын катастрофы.

Яшчэ сёньня целы польскіх памежнікаў будуць дастаўленыя на радзіму. 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone