Пры абмеркаваньні візавых пытаньняў Беларусі і Эўразьвязу Латвія будзе выступаць за зьніжэньне кошту віз для беларусаў. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Латвіі Марыс Рыекстыньш 3 лістапада ў Менску па выніках сустрэч у МЗС і з прэзыдэнтам Беларусі.
Кажучы пра бліжэйшае пасяджэньне кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ, Рыекстыньш зазначыў, што Латвія таксама будзе выступаць за неабходнасьць далейшага разьвіцьця адносінаў зь Беларусьсю.
Адказваючы на пытаньне БелаПАН аб тым, якім можа быць рашэньне Рады ЭЗ па візавых санкцыях у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, міністар сказаў: "Цяжка забягаць наперад і рабіць нейкія прагнозы. Але гэты візыт дапамог мне пачуць пазыцыю й пажаданьні беларускага боку".