Здарылася ў Беларусі


Размовы пра культуру па-беларуску 04.11.2009 слухаць 1,08 MB

Лідэр “Моладзі БНФ” Андрусь Крэчка зьвярнуўся зь лістом да міністра культуры Паўла Латушкі й прапанаваў шырока абмеркаваць праблемы й пэрспэктывы беларускай культуры.

“Я зьвязваю добрыя надзеі зь пераменамі, якія зазначаюцца ў Міністэрстве й сфэры культуры пасьля Вашага прыходу на пасаду. Вы – першы міністар, які штодзённа карыстаецца беларускай мовай, а гэта дае спадзяваньні, што наша мова хаця б часткова пачне выходзіць з рэзэрвацыі” – піша ў лісьце да міністра Паўла Латушкі старшыня "Моладзі БНФ" Андрусь Крэчка й прапануе правесьці адкрытыя грамадзкія слуханьні “Беларуская культура: праблемы й пэрспэктывы”.

Андрусь Крэчка: Гэта мая ініцыятыва, рашэньне не прымалася на радзе. Напісаў ліст ад свайго імя, але як старшыня Моладзі БНФ. Гэта можа быць шырокае абмеркаваньне ў выглядзе канфэрэнцыі, напрыклад. Хацелася б абмеркаваць пытаньні з прадстаўнікамі Міністэрства культуры, арганізацыямі, што падпарадкаваны Міністэрству культуры, а гэта – тэатры, музэі, кінатэтры. Можна абмеркаваць, напрыклад, пытаньні перакладаў кіно на беларускую мову. З боку Моладзі БНФ можа быць шмат прапановаў, мы можам дапамагчы людзьмі.

Моладзь БНФ – гэта беларускамоўная частка беларускай моладзі?

Андрусь Крэчка: Неабавязкова. Але партыя БНФ, ледзь не адзіная партыя, дзе большасьць размаўляе па-беларуску.

Сярод тэмаў для абмеркаваньня моладзевы лідэр прапануе “шляхі пашырэньня ўжываньня беларускай мовы, сучасны стан беларускай масавай культуры, ролю праўдзівай гістарычнай памяці ў выхаваньні беларускага патрыятызму й пераадоленьне каляніяльнай і таталітарнай спадчыны ў культуры, у тым ліку ў мэмарыялізацыі й тапаніміцы. канфліктныя сытуацыі вакол помнікаў гісторыі й культуры”. На думку сп. Крэчкі, “удзельнічаць у слуханьнях мелі б прадстаўнікі як дзяржаўных структураў, гэтак і грамадзкіх аб’яднаньняў ды ініцыятываў, сярод якіх творчыя саюзы й мастацкія суполкі, Беларускі ПЭН-Цэнтар, Таварыства беларускай школы, БАЖ, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ды іншыя.

Ганна Гарачка


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone