У сталіцы 1266 чалавек гаспіталізаваныя з пнэўманіяй. Каля 160 чалавек ужо выпісаныя. Пра гэта паведаміў старшыня Камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Дзьмітры Піневіч. Ён таксама зазначыў, што павялічваецца колькасьць памерлых ад запаленьня лёгкіх, а значную частку зь іх складваюць маладыя людзі.
Да 11 лістапада ў менскіх школах падоўжаныя восеньскія канікулы. Па словах Дзьмітрыя Піневіча, рашэньне аб пачатку школьных заняткаў будзе прымацца сыходзячы з сытуацыі. Пры гэтым у гарадзкой санітарнай службе падкрэсьліваюць, што афіцыйна эпідэмія грыпу ў Менску не аб’яўлена.
За апошнія тры дні прастудай захварэла 48 тысяч чалавек. Па словах Піневіча, сёлетнія захворваньні нетыповыя, паколькі хварэе 30% дзяцей. У мінулых гадах дзеці складвалі 50% захварэўшых.