Вакол сьвету


Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі й Луўр будуць супрацоўнічаць 07.11.2009

Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі й Луўр плянуюць у бліжэйшым часе падпісаць дамову аб супрацы. Пра гэта агенцтву БелаТА паведаміў дырэктар музэю Ўладзімер Пракопцаў.

Супраца з адным з найбуйнейшых музэяў у сьвеце прадугледжвае найперш выставы імпрэсіяністаў у беларускай сталіцы. У сваю чаргу ў Францыі змогуць пазнаёміцца з творчасьцю вядомага беларускага мастака Івана Хруцкага. З нагоды 200-годзьдзя з дня яго нараджэньня ў Парыжы плянуецца арганізаваць выставу з фондаў беларускага музэя.

Акрамя гэтага беларускія рэстаўратары атрымаюць магчымасьць павышэньня кваліфікацыі, карыстаючыся досьведам францускіх экспэртаў. У Францыі адна з найлепшых рэстаўрацыйных базаў па тканінах.

Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі супрацоўнічае з многімі музэямі сьвету, у гэтым ліку ў Расеі, Украіне, Летуве, Польшчы, Паўднёвай Карэі й Кітаі.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone