НАВІНЫ


Аўтобусны маршрут для вернікаў 07.11.2009

У Польшчы адчынены новы аўтобусны маршрут Варшава-Чанстахова. А калі дакладна, то чанстахоўскі манастыр на Яснай Гары – важнейшае ў Польшчы месцам рэлігійнага культу. Вернікі маюць магчымасьць выехаць на “Яснагорскім экспрэсе” раніцою са сталіцы, правясьці ў манастыры 5 гадзінаў, і вечарам накіравацца назад у Варшаву. Гаворыць прэор Яснай Гары айцец Раман Маеўскі.

А. Р.Маеўскі: Я думаю, што варта прыехаць на 5 гадзін на Ясную Гару, каб памаліцца. Мы з радасьцю сустрэнем пасажыраў, якія скарыстаюцца згаданым маршрутам.

“Яснагорскі экспрэс” зьяўляецца супольным праектам Варшаўскага прадпрыемства аўтаперавозак і манастыра. Аўтобус будзе курсаваць па суботах круглы год.   


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone