НАВІНЫ


Штогод у больш чым 350 дзяцей у Польшчы лекары выкрываюць рак мозгу 07.11.2009

Штогод у больш чым 350 дзяцей у Польшчы лекары выкрываюць рак мозгу. Сёньня завяршаецца Міжнародны тыдзень ведаў пра новаўтварэньні мозгу. Лекары нагадваюць, што пасьля лейкозу рак мозгу зьяўляецца другім па частаце выступленьня злаякасным захворваньнем у дзяцей.

Паводле прафэсара Дануты Пэрэк з варшаўскага Цэнтру здароўя дзіцяці, здараецца, што пэдыятры памылкова інтэрпрэтуюць сымптомы пухліны мозгу.

Праф. Д.Пэрэк: Калі дзіця ванітуе раніцай, для нас, анколягаў, гэта азначае гэтак званы трывожны сымптом. Часта замест выкананьня кампутарнай тамаграфіі пэдыятры кіруюць дзіця да гастраэнтэролягаў, на аналізы на прадмет прысутнасьці глістоў.  

Сярод дзяцей найбольш захворваньняў ракам мозгу адзначаецца ў першыя 10 гадоў жыцьця.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone