Сур'ёзная аварыя цепламагістралі ў Кракаве
07.11.2009
Больш за 150 тыс. жыхароў Кракава пазбаўлены ацяпленьня й гарачай вады. Прычынай зьяўляецца сур’ёзная аварыя на адной з галоўных цепламагістраляў. Без гарачай вады й ацяпленьня засталіся жыхары паўночнай часткі гораду. Спэцыялісты запэўніваюць, што да вечара наступствы аварыі будуць поўнасьцю ліквідаваныя.
На дадзены момант тэмпэратура ў Кракаве складае +5 градусаў.