Вэтэраны з Польшчы й палякі зь Віленшчыны прынялі ўдзел у пахавальных урачыстасьцях жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў баях з саветамі ў 1945 годзе. Парэшткі жаўнераў, у тым ліку легендарнага паручніка Яна Барусэвіча, псэўданім “Крыся”, пахаваныя на вайсковых могілках у гарадку Эйшышкі ў Летуве.
У баі з НКВД ля вёскі Кавалькі, якая разьмешчаныя на мяжы зь Беларусьсю, атрад паручніка Барусэвіча панёс вялікія страты. Многія жаўнеры, у тым ліку камандзір атрада, загінулі.