НАВІНЫ


В.Юшчанка ўвядзе надзвычайнае становішча? 07.11.2009

Сакратар Рады бясьпекі й абароны Ўкраіны Раіса Багатырова лічыць, што Віктар Юшчанка мае канстытуцыйныя падставы ўвесьці надзвычайнае становішча ў дзяржаве. У выніку эпідэміі грыпу ва Ўкраіне памерлі 135 чалавек, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё ў Кіеве.

Паводле Раісы Багатыровай, мабілізацыя ў сувязі з надзвычайным становішчам дапамагла б у барацьбе з грыпам.

Для ўвядзеньня надзвычайнага становішча неабходная згода парлямэнту. Аднак ані Партыя рэгіёнаў Віктара Януковіча, ані Блёк Юліі Цімашэнкі не зацікаўлены такім ходам падзей. Увядзеньне надзвычайнага становішча азначала б перанос прэзыдэнцкіх выбараў, якія заплянаваныя на 17-га студзеня. Варта адзначыць, што абедзьве партыі спадзяюцца перамогі свайго кандыдата.

 

 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone