НАВІНЫ


Італьянскі “Фіят” спадзяецца атрымаць ад дзяржавы 500 млн. эўра 07.11.2009

Італьянскі “Фіят” спадзяецца атрымаць ад дзяржавы 500 млн. эўра. Ня маецца на ўвазе фінансавая дапамога, але грошы, якія канцэрн расходаваў, каб яго кліенты маглі купляць аўтамабілі са скідкай. 

У лютым бягучага году італьянскі ўрад прыняў праграму разьвіцьця аўтамабільнай прамысловасьці. Галоўным пунктам яе былі скідкі для кліентаў, якія куплялі аўто з сучаснымі й экалягічнымі рухавікамі апошняга пакаленьня. На новыя рухавікі “Фіят” расходаваў больш за 400 млн. эўра, але дзяржава па сёньняшні дзень не вярнула канцэрну ані эўрацэнта. Генэральны дырэктар “Фіяту” Сэрджыё Марчыёнэ сказаў, што прадаючы аўтамабілі са скідкамі, якія ўвёў урад, канцэрн працуе ніжэй за ўзровень рэнтабельнасьці.
 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone