10 тыс. гасьцей балявала на вясельлі хасідзкай пары ў Нэтаніі ў Ізраілі. Маладая пара належыць да найбольшай у краіне хасідзкай дынастыі Санц-Кляўзэнбэрг, якая налічвае некалькісот тысяч чалавек.
Кухары больш за месяц рахтавалі 19 тыс. страваў для мужчын. На гэта было расходавана 1800 курэй, 800 кіляграмаў ялавічыны, больш за 1 тону мяса карпа. На дэсерт кандытары вырабілі 30-мэтровую халву. Стравы для жанчын рыхтавала іншая фірма. Вясельныя сталы былі пастаўлены ў агромністых палатках. Удзельнікі банкету кажуць, што гэта быў шлюб году. Малады з бацькам, рабінам, прыехаў на ўрачыстасьць у кібітцы, а важнейшыя госьці – на конях.
19-гадовы Мэір Мэшулам ажаніўся са сваёй кузінай Брахай Ундорфэр. Абое належаць да найбольшай у Ізраілі хасідзкай дынастыі.