Здарылася ў Беларусі


Мэдаль за заслугі. Які? 09.11.2009 слухаць 2,62 MB

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігійных канфэсіяў і... атрымаў мэдаль Папы Рымскага, якую ўручыў яму кардынал Вальтэр Каспэр.

«Хачу перадаць блаславеньне вашай дзяржаўнай дзейнасьці ў імя міру й людзей», — сказаў Вальтэр Каспэр, перадаючы кіраўніку дзяржавы медаль.

Кардынал прыехаў 8 лістапада на запрашэньне Мітрапаліта Філарэта ў Менск, дзе прадстаўнікі рэлігійных канфэсіяў сабраліся на міжнародную канфэрэнцыю "Хрысьціянска-юдэйскі дыялёг: рэлігійныя каштоўнасьці як падстава ўзаемапавагі ў грамадзтве ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызысу».

На сустрэчы прэзыдэнт Беларусі чарговы раз завіў, што ў краіне выпарацаваная ўнікальная мадэль адносінаў улады й царквы.

Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што невыпадкова канфэрэнцыя адбываецца ў Менску, бо краіна, паводле ягоных словаў, ніколі не была ініцыятарам нацыянальных войнаў, рэлігійных канфліктаў, тут у добрым суседзтве заўсёды жылі хрысьціяне, юдэі, мусульмане.

Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь зьяўляецца агульным, спакойным і ўтульным домам для прадстаўнікоў 140 нацыянальнасьцяў і 25 веравызнаньняў.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец нагадвае, што слухаць, як называць Беларусь “утульным домам” прадстаўнікам, напрыклад, царквы “Новае жыцьцё”, якіх якраз пазбавілі ўласнага дому, відавочна, крыўдна. Сам Павал Севярынец, вядома, запрашэньня да ўдзелу ў міжканфэсійным дыялёгу не атрымаў.

Павал Севярынец: Думаю, што тэма царквы й палітыкі, царквы й дзяржавы прагучыць на канфэрэнцыі. Думаю, з боку ўлады гэта будзе папярэджаньне канфэсіям, каб не працавалі з палітычнымі хрысьціянскімі рухамі. Намёк на БХД, таму, напэўна, і не запрасілі. Наконт узнагароджаньня каталіцкім мэдалём Аляксандра Лукашэнку, дык, відаць, вясною варта чакаць прыезду Папы Рымскага ў Беларусь. Для Беларусі гэта будзе гістарычны візыт. Мы вітаем яго прыезд. Нават і ягоную сустрэчу з Лукашэнкам, бо прыедзе ён не да яго, ад беларускага народа. Гэта добра. Іншае пытаньне – кошт. Такія рэчы, як мэдалі. Беларускі закон пра свабоду веравызнаньня самы рэпрэсыўны ў Эўропе. Паводле яго можна перасьледаваць ня толькі пратэстантаў, але й католікаў, праваслаўных... Хлусяць. Рэлігійнага міру няма. І ў першую чаргу, па віне дзяржавы. Гэта яскрава паказвае сытуацыя з царквою “Новае жыцьцё”. Герархі стараюцца не заўважаць канфліктаў, гэта ня робіць ім гонару. Калі браты й сёстры церпяць ад гэтай улады, было б натуральным падняць голас у абарону.

Ініцыятыва правядзеньня канфэрэнцыі належыць Беларускай праваслаўнай царкве.

Мэтаю канфэрэнцыі, як перадае агенцтва БелТА, зьяўляецца дапамагчы ўстанаўленьню кантактаў паміж хрысьціянскімі й юдэйскімі багасловамі, наладжваньню кантактаў паміж прадстаўнікамі навуковых колаў і навукова-досьледных цэнтраў з прадстаўнікамі рэлігіі, а таксама ўстанаўленьню больш цесных кантактаў паміж самімі хрысьціяскімі багасловамі розных канфэсіяў.

Ганна Гарачка

 

 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone