Здарылася ў Беларусі


Страшна цікавая тэма 10.11.2009 слухаць 1,27 MB

Размовы пра грып працягваюцца й нагадваюць франтавыя зводкі. У СМІ рэгулярна абнаўляецца лічба хворых на сёньняшні дзень, называецца таксама колькасьць памерлых...

Загалоўкі гучаць, напрыклад, так: “У Ваўкавыску – першая сьмерць ад пнэўманіі”. Чытачу даюць зразумець: пачалося! Спажыўцу такой інфармацыі цяжка стрымаць уражаньне, што наступным будзе ён, або нехта зь яго блізкіх. Гэта ня можа не выклікаць панікі. Журналісты гэтаму спрыяюць. Бо ані слова пра тое, за які час першая сьмерць ад пнэўманіі ў Ваўкавыску. За суткі, за тыдзень, за месяц? Ці ўвогуле ў Ваўкавыску ўпершыню чалавек памёр ад пнэўманіі?

Як падае слоўнік, паніка – гэта псыхалягічны стан чалавека, незразумелы страх, які немагчыма стрымаць, выкліканы сапраўднаю або ўяўнаю небясьпекаю.

Чаго больш за ўсё баяцца людзі, раптоўна памерці ад запаленьня лёгкіх, бо пра гэта пастаянна трубяць СМІ, або баяцца нечага невядомага? Нечага такога, што ад іх хавае ўлада?

Валянцін Акудовіч: Вядома, улады не імкнуцца ня тое што не драматызаваць сытуацыю, але нават старанна й аб’ектыўна яе выяўляць, бо не такая яна й добрая. А зрэшты, так робяць усе ўлады. Але ў залежнасьці ад стану праўды ў кожным канкрэтным грамадзтве, любая палітычная сыстэма, любая палітычная ўлада не зьбіраецца гэтага рабіць, бо нават калі эпідэмія ад яе не залежыць, гэта мінус уладзе. А ўлада кожная хоча быць моцнай. Не гавораць усю праўду...

А можа ёсьць і віна журналістаў?

Валянцін Акудовіч: Другая частка прабемы – для СМІ патрэбная драматургія. А яшчэ лепш – трагічнасьць. А яшчэ лепш – катастрофа. Каб канец сьвета здараўся хоць бы раз на тыдзень, дык журналістыка б квітнела. Тыдзень пратрымаліся на грыпе. Але любая драма, трагедыя ня можа быць доўга аб’ектам і суб’ектам іх прасторы, дык трэба будзе шукаць іншую. А наша незалежная журналістыка ня можа не абвінаваціць уладу. Тым больш, што ўлада трошкі, а можа й ня трошкі, хавае...

А вось асабіста вы, чаго ня ведаеце?

Валянцін Акудовіч: Ды ўсё я ведаю! Мэханізам стварэньня панікі страшэнна цікавы. Я так і не зразумеў, хто й як стварыў паніку.

Але людзі, такое ўражаньне, з задавальненьнем кінуліся панікаваць...

Валянцін Акудовіч: Так! Проста чакалі, каб трохі папанікаваць. Вылез на паверхню ўтоены садамазахізм. Такія былі шчасьлівыя. Так кінуліся павязкі ўсе насіць. Намысьнікі гэтыя. Я ўпершыню за сваё жыцьцё бачыў, каб па вуліцах хадзілі ў гэтых намысьніках. Патрэба выбуху страху, нейкай катастрофы. Гэтым увесь час жыве сучасны чалавек. Звышнеадэкватнаму стрэсу спрыяла такая штука, як сьвіны грып, які зблытаўся з сэзонным. Ён бы так і прайшоў, каб гэтым сьвіным не запалохалі людзей наперад.

Інфармацыю пра грып, а таксама й пра сьвіны грып, можна пачытаць, напрыклад, у Вікіпэдыі. Там усё зразумела.

Ганна Гарачка

Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone