Эўрапейскае радыё для Беларусі атрымала дазвол мець уласных карэспандэнтаў у Беларусі. Радыёстанцыя на дадзены момант вяшчае з Польшчы. Учора кіраўніцтва атрымала копіі пастановы Савета міністраў і пасьведчаньне пра адкрыцьцё ў Беларусі карэспандэнцкага пункту.
Дазвол выдадзены толькі на год. Пакуль што невядома, якія яшчэ ўмовы паставяць беларускія ўлады. Вельмі важнае пытаньне, колькі карэспандэнтаў зможа працаваць у карпункце, паколькі беларускія законы можна па-рознаму інтэрпрэтаваць – адзначае прэзыдэнт праўленьня “Эўрарадыё” Дзьмітры Новікаў.
Карпункт Эўрарадыё, якое вяшчае на Беларусь з Варшавы з 2005 году, будзе адкрыты ў Менску як мага хутчэй. Дзеля гэтага неабходна адкрыць рахунак, арэндаваць офіс, зарэгістравацца ў падатковай інспэкцыі й г.д. Усё будзе зроблена ў максымальна хуткім тэрміне.
Слухай далучаны файл – гутарку Н. Грышкевіч з Дзьмітрыем Новікавым