Вакол сьвету


На месяцы ёсьць вада 14.11.2009

Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASА паінфармавала аб адкрыцьці значнай колькасьці вады на месяцы. Гэтае адкрыцьцё зьяўляецца вынікам экспэрымэнту бамбардзіроўкі месяца, якая адбылася ў мінулым месяцы.

На пачатку кастрычніка NASА выстраліла ў кірунку месяца ракету Atlas V Center. У выніку ўдару ўзьнікла хмара пылу вышынёю 10 кілямэтраў, празь якую пазьней праляцеў касьмічны спадарожнік. Перад тым, як спадарожнік ударыў у месяц, ён пераслаў на зямлю інфармацыю, якую прааналізавалі навукоўцы NASА. Сёньня яны абвесьцілі, што ўступны аналіз засьведчыў пра існаваньне на месяцы замерзлай вады.

„Мы адкрываем таямніцу нашага найбліжэйшага суседа й цэлай сонечнай сыстэмы”, – заявіў прафэсар Мішэль Варго з цэнтру NASА ў Вашынгтоне. Навукоўцы ня ўтойваюць энтузіязму з прычыны адкрыцьця вады на месяцы. Аднак яны папярэджваюць, што поўны аналіз дадзеных зойме яшчэ крыху часу.

Хоць здаецца, што месяц цалкам сухі, то навукоўцы здаўна падазравалі, што ў яго паўднёвай частцы можа знаходзіцца вялікая колькасьць лёду. Амэрыканскае бамбардаваньне месяца пацьвердзіла гэтую гіпотэзу. Наяўнасьць вады на месяцы павялічвае шанец на збудаваньне там сталай базы, якое прадугледжвае амэрыканская касьмічная праграма.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone