Вакол сьвету


Запрашаем у Польшчу 14.11.2009

Сёньня, шаноўныя слухачы, запрашаем прайсьціся па адным зь зялёных турыстычных маршрутаў Польшчы. Называецца ён “Шлях бурштыну”.

Некалькі гадоў таму ў Польшчы пачалі разьвівацца гэтак званыя “зялёныя маршруты”, у якасьці адной з дадатковых формаў турыстычнай актыўнасьці. Іх спэцыфіка палягае на тым, што гэта шматфункцыйныя, адмыслова прыгатаваныя турыстычныя сьцежкі для пешага й безматорнага турызму. Гэтыя маршруты пракладзены ўздоўж натуральных калідораў: руслаў рэк, лясных масываў, гістарычных гандлёвых трактаў, альбо чыгуначных шляхоў. Утрыманьнем гэтых трасаў займаецца мясцовая грамада з мэтай спрыяць лякальнаму разьвіцьцю й захаваньню чысьціні навакольнага асяродзьдзя.

Вельмі цікавым прыкладам такога маршруту ў Польшчы зьяўляецца “Шлях бурштыну”. Ён пракладзены ўздоўж старадаўняга гандлёвага шляху, па якім калісьці перавозілі бурштын з Балтыйскага ўзьбярэжжа да Адрыятычнага мора.

Гэты шлях складаецца зь міжнароднай роварнай сьцежкі, якая вядзе праз Польшчу, Славаччыну, Вугоршчыну. Другім элемэнтам зьяўляюцца тэматычныя рэгіянальныя “петлі”, якія паказваюць ўнікальныя помнікі розных закуточкаў гэтага “Шляху бурштыну”. Размова вядзецца пра ўнікальныя помнікі прыроды, архітэктуры, мясцовыя традыцыі, мясцовую кухню, рамёствы, мастацкія вырабы, і, безумоўна, таксама сьвяты ды розныя культурныя мерапрыемствы. У Польшчы траса ідзе ўздоўж Віслы: пачынаецца ад Гданьска й заканчваецца на самым поўдні краіны. Вандруючы па гэтым маршруце, турысты могуць пазнаёміцца з прыродным і гістарычным багацьцем Польшчы. Сярод іншага, наведаць аб’екты й гарады, унесеныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO, такія, як Кракаў альбо Кальвырыя Зэбжыдоўска.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone