Падзеі й камэнтары


16 лістапада – чарговы Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі 16.11.2009 слухаць 1,72 MB

16 лістапада – чарговы Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі й сем’ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і актывістаў. Усіх неабыякавых людзей, якія хочуць выказаць сваю салідарнасьць, запрашаюць прыйсьці а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менску.

Палітычных вязьняў цяпер у Беларусі трое – гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст „Маладога фронту” Арцём Дубскі.

Надалей не расьсьледаваныя справы зьнікненьняў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага й Дзьмітрыя Завадзкага.

Лёсы зьніклых і палітвязьняў непакояць ня толькі беларусаў, але й частку эўрапейскіх палітыкаў, якія мяркуюць, што нельга цалкам лібэралізаваць адносіны зь беларускімі ўладамі без вызваленьня палітвязьняў, а таксама зрухаў у сьледзтве па справе зьнікненьняў.

Пра гэта ў прыватнасьці засьведчыў віцэ-маршалак Сэнату Польшчы Зьбігнеў Рамашэўскі падчас размовы зь лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.

Размова з Анатолем Лябедзькам у далучаным гукавым файле.

Алена Пытэль

 


 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone