Аляксандар Мілінкевіч распачаў перадвыбарчую гонку – такім чынам большасьць камэнтатараў і журналістаў акрэсьлілі выступ лідара Руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на Беларускім эўрапейскім форуме. Мерапрыемства завершылася ўчора ў беларускай сталіцы. І хаця Мілінкевіч не адважыўся наўпрост назваць форум этапам сваёй выбарчай кампаніі, з самага мерапрыемства было зразумела, што яно арганізаванае як дэманстрацыя сілы, якая стаіць за Мілінкевічам.
Паводле палітоляга й спадзьвіжніка Мілінкевіча Аляксандра Лагвінца, дзеючы палітык заўсёды павінен думаць пра выбары, нават у час паміж выбарчымі кампаніямі.
Дарэчы, у сваёй прамове перад удзельнікамі форуму Мілінкевіч заявіў, што лічыць сябе здольным “правесьці Беларусь у Эўропу”. У сваю чаргу палітоляг Юры Чавусаў лічыць, што Беларускі эўрапейскі форум прадэманстраваў Эўропе прадстаўнічасьць сілаў, якія ў той ці іншай ступені гатовыя падтрымліваць Аляксандра Мілінкевіча, а таксама выступаюць за падтрымку эўрапейскага вэктару разьвіцьця Беларусі.
Нагадаем, Мілінкевіч заявіў на форуме, што спадзяецца на падтрымку адзінага кандыдата ад раней створанага Беларускага незалежніцкага блёку менавіта грамадзянскай супольнасьцю.
Размову з А.Лагвінцом і Ю.Чавусавым слухайце ў далучаным гукавым файле.