Пра гэта размаўляюць у Польшчы


Агляд польскіх газэт 17.11.2009

Тры краіны створаць агульны вайсковы атрад, штаб якога будзе знаходзіцца ў Любліне – паведамляе „Rzeczpospolita”.

Ліст намераў у гэтай справе быў падпісаны ўчора ў Брусэлі ў Штаб-кватэры NATO. Брыгада будзе складацца з трох батальёнаў, кожны зь іх будзе стацыянаваць на тэрыторыі сваёй краіны. Жаўнеры будуць сустракацца на вучэньнях, а галоўнае камандаваньне, у склад якога ўвойдуць афіцэры трох нацыянальнасьцяў, будзе знаходзіцца ў Любліне. Такім чынам дзейнічаюць міжнародныя ваенныя фармаваньні, як, напрыклад, Эўракорпус, які ствараюць Нямеччына, Францыя, Бэльгія, Гішпанія, Люксэмбург і Польшча.

Гэта найважнейшы ваенны праект у межах польскай усходняй палітыкі – ацаніў у размове з газэтай „Rzeczpospolita” міністар абароны Богдан Кліх. Брыгада называецца LiPolUkrBrig . Фармаваньне дасягне баявую гатоўнасьць да 2013 г. і будзе ўдзельнічаць у апэртацыях пад эгідай ААН, ЭЗ ды NATO.


Чаму ўсё менш маладых мужчын вучыцца ў ВНУ?

На гэтае пытаньне на старонках выданьня „Dziennik. Gazeta Prawna” адказвае прафэсар эканамічнай ВНУ ў Варшаве Ірэна Катоўска, аўтарка рапарту „Грамадзкі дыягназ”.

Гэтыя сумныя зьвесткі, зьвязаныя з адменай усеагульнага вайсковага абавязку ў Польшчы. Ужо няма пудзіла для адзінокіх ці бязьдзетных мужчын, і цяпер у ВНУ стараецца паступіць толькі той, хто сапраўды хоча. Гэта паказвае крохкасьць сыстэмы, на якой грунтаваўся працэс вышэйшага навучаньня: замест вучыцца для сябе й сваёй будучыні, мужчыны масава ішлі ў ВНУ толькі таму, каб схавацца перад арміяй. 2/3 маладых жанчын у Польшчы зьяўляюцца студэнткамі, а больш за палову мужчын выбірае працу, не вучобу. Гэты выбар матэрыяльна аплочваецца, але на кароткі час. У будучыні мужчыны стануць менш канкурэнтаздольнымі на рынку працы і ў выніку прайграюць на рашэньні аб непрацягваньні  вучобы.

Прафэсар Катоўска бачыць складаную праблему з тым, што мужчыны не паступаюць у ВНУ.
Факт, што жанчыны пераважаюць сярод студэнтаў гуманітарных і грамадзкіх факультэтаў, паводле прафэсара, можа прывесьці да таго, што ў гэтых галінах навукі пачне дамінаваць жаночы пункт гледжаньня, што ў выніку давядзе да фальсыфікацыі рэчаіснасьці. Іншая важная праблема - гэта пагроза банкруцтва прыватных ВНУ, якія дзейнічаюць у асноўным дзякуючы маладым мужчынам, што хаваліся ад арміі. Паглыбіцца таксама дэмаграфічна-матрыманіяльная праблема, якая можа ўзьнікнуць у выніку ўцёкаў мужчын ад пашырэньня ведаў.

Прафэсар Катоўска падкрэсьлівае, што жанчыны неахвотна зьвязваюцца з горш адукаванымі партнэрамі. І таму вучоная адзначае, што ў Польшчы набліжаецца хваля адукаваных старых дзеваў.

Прафэсар лічыць, што празь нейкі час маладыя палякі зразумеюць, што трэба вучыцца, бо будуць дрэнна зарабляць, будуць сябе горш адчуваць побач добраадукаванай дзяўчыны. І тады вышэйшая адукацыя ізноў стане для мужчын  каштоўнасьцю самой па сабе, а ня толькі ўцёкамі ад арміі – прагназуе прафэсар Ірэна Катоўска на старонках газэты „Dziennik. Gazeta Prawna”.

 

Намёты бэжавага колеру замест парасонаў – гэтая новая ідэя мэрыі Варшавы на тое, як упарадкаваць вулічны гандаль.

Іншая прапанова - гэта аднадзённыя рынкі на вызначаным месцы, напрыклад, на Банкаўскай плошчы са страхой і кошык з лазы для бабулькі, якая гандлюе пятрушкай – аб прапановах гарадзкой управы польскай сталіцы паведамляе „Życie Warszawy”.

Парасоны зь лягатыпам горада не прыжыліся – пацьвярджае віцэ-мэр Анджэй Якубяк – бо яны аказаліся надта малыя й нефункцыянальныя. Яны маглі быць прыдатныя для прадаўшчыц кветак, і то толькі летам. Мэрыя прыдумала новае вырашэньне, якое спрабуе ў раёне Макотаў. Гандлярам побач станцыі мэтро Віляноўска запрапанавана перанесьці свае стэнды на свабодную плошчу й скарыстацца аднароднымі намётамі. Гандляр купіць намёт на свой кошт, а горад дасьць свой лягатып „Закахайся ў Варшаву”, які трэба прычапіць у бачным месцы. Кошт намёту - 100-200$ (300 – 600 зл). Бабулі, якія прадаюць яйкі ад сваіх курэй, агародніну, ад кіраўніка рынка атрымаюць плецены кошык, страху над галавой і каляровую хустку. За такі гандлёвы стэнд за дзень заплацяць 1 зл – паведамляе „Życie Warszawy”.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone