НАВІНЫ


Беларускія й польскія кінематаграфісты хацелі б разам здымаць фільмы 19.11.2009

Беларускія й польскія кінематаграфісты хацелі б разам здымаць фільмы. Пра гэта гутарылі ў Менску міністар культуры Павал Латушка й вядомы польскі рэжысэр Кшыштаф Занусі.
Магчыма, кінастудыя TOR Film Produktion, якой кіруе Занусі, і беларускі бок дамовяцца аб падрыхтоўцы мастацкіх кінапраектаў.

Польскі рэжысэр, які прыняў удзел у Менскім міжнародным фэстывалі “Лістапад”, адзначыў высокі ўзровень арганізацыі гэтага мерапрыемства, важнасьць яго правядзеньня ў будучым.
Кшыштаф Занусі сказаў таксама, што беларускіх кінавытворцаў чакаюць на польскім фэстывалі кінамастацтва, які адбудзецца ў верасьні будучага году ў Гдыні.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone