НАВІНЫ


Беларускія парлямэнтары на Каўказе 19.11.2009

Дэлегацыя беларускага парлямэнту правяла сустрэчу са сьпікерам грузінскага парлямэнту Давідам Бакрадзэ. Мэта візыту – атрыманьне інфармацыі пра крокі, якія прадпрымае парлямэнт Грузіі па нармалізацыі сытуацыі на Каўказе. Ішла гаворка й пра магчымасьць прызнаньня незалежнасьці сэпаратысцкіх рэспублік – Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі.
Давід Бакрадзэ заявіў, што хоча пераканаць беларусаў у праўдзівасьці грузінскай пазыцыі, што тут не ідзе агворка пра выбар паміж Расеяй і Грузіяй, а стаіць пытаньне паміж законнасьцю й беззаконьнем, міжнародным правам і несправядлівасьцю, мірам і насільлем. “Калі Беларусь убачыць, што Грузія стаіць на баку міжнароднага права, ёй прасьцей будзе зрабіць правільны выбар”, - лічыць Бакрадзэ.

Тым часам выданьне “Коммерсант” са спасылкай на прадстаўніка беларускага парлямэнту Віталія Бусько напісала, што пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі беларускі парлямэнт не зьбіраецца разглядаць як мінімум да сакавіка будучага году. А ў верасьні А. Лукашэнка заявіў, што парлямэнт зоймецца гэтай справай у кастрычніку бягучага году.

БелаПАН


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone