НАВІНЫ


Глябальнае пацяпленьне – надзея беларускай эканомікі 20.11.2009

За апошнія 20 гадоў сярэдняя тэмпэратура паветра ў Беларусі перакрочыла кліматычную норму на 1,1 градуса Цэльсія. Для ўсяго паўночнага паўшар'я гэты паказьнік склаў 0, 74 градуса. Гэтую інфармацыю агучыў намесьнік Рэспубліканскага гідрамэтэаралягічнага цэнтру Віктар Мельнік.

«У Беларусі адбываецца ўстойлівае пацяпленьне» - заявіў Мельнік. Паводле ягоных словаў, заўважнае адхіленьне пацяпленьня ад кліматычнай нормы пачалося ўзімку 1988-1989 году. З таго часу амаль усе зімы ў краіне былі цяплейшымі ў сярэднем на 2 градусы. Адхіленьне ад нормы было зафіксаванае ў летні час.

Гэты працэс Віктар Мельнік называе станоўчым для эканомікі краіны. Для сельскай гаспадаркі, напрыклад, карысным зьяўляецца павелічэньне пэрыяду без маразоў. За кошт павелічэньня тэмпэратуры паветра й скарачэньня ацяпляльнага пэрыяду адбываецца эканомія паліва. Пры павелічэньні тэмпэратуры паветра за сэзон на 0,5 градуса эканомія паліва складае 6.6%, а пры павелічэньне на 3 градусы – 33,8%.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone