20 лістапада на беларуска-польскай мяжы адчынілі новы памежны тэрмінал “Казловічы-2”. Ён быў пабудаваны пры фінансавай падтрымцы Эўрапейскага Зьвязу. Знаходзіцца тэрмінал у 14-ці км. ад Берасьця.
Ва ўрачыстым адкрыцьці аб’екту ўзялі ўдзел галава Прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі ў Беларусі й ва Ўкраіне Пінту Тэйшэйра, кіраўнік прадстаўніцтва ЭК у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель, а таксама старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі.
Праект быў рэалізаваны ў рамках Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Яго будаўніцтва пачалося чатыры гады таму. Бюджэт тэрміналу склаў 16 млн. эўра, зь якіх 63% - гэта сродкі ЭЗ, а рэшта – грошы беларускага боку.
Дзённая прапускная здольнасьць тэрміналу – 4 тыс. грузавікоў.