Пра гэта размаўляюць у Польшчы


Польскі ўрад падсумоўвае 2 гады сваёй дзенасьці 20.11.2009 слухаць 1,69 MB

Кабінэт міністраў Дональда Туска сёньня сьвяткуе два гады дзейнасьці. Хаця 2 гады ўраду споўніліся ў панядзелак 16 лістапада, адзначыць падзею міністры вырашылі ў пятніцу. Не было гучнай імпрэзы, затое зладжана двухдзённая канфэрэнцыя з удзелам 2 тысяч запрошаных гасьцей, якія працуюць у 19 тэматычных панэлях.

Інаўгуруючы канфэрэнцыю, старшыня Кабінэту міністраў шмат увагі прысьвяціў эканамічным пытаньням. Дональд Туск пахваліўся тым, што ягонаму ўраду ўдалося абараніць Польшчу перад наступствамі эканамічнага крызысу. Падчас канфэрэнцыі Туск пераконваў, што на міжнароднай арэне да Польшчы ставяцца як да фэномэна, які дасканала дае сабе рады са складанай эканамічнай сытуацыяй у сьвеце.

Дональд Туск: Мы хочам сёньня прыраўнівацца да найлепшых і гэта наш вялікі посьпех. У сувязі з гэтым я нагадаю толькі апошнія дадзеныя, якія сьведчаць пра тое, што сярэдні ВУП у Эўропе складае -4,9% У Польшчы ВУП складае +1,4.

На думку прэм’ер-міністра, парлямэнцкія выбраы, якія адбыліся 2 гады таму, дазволілі адбудаваць давер польскага грамадзтва, што непасрэдна паўплывала на пасьпяховыя вынікі змаганьняў з крызысам у краіне.

Дональд Туск: Некалькі месяцаў таму газавы крызыс закрануў палову Эўропы. Вакол нас былі краіны, якія былі вымушаныя адключаць газ, напрыклад, Славакія. У Польшчы не было ніводнага дня бяз газу. Я са сваім урадам нясу адказнасьць не за нэргетычную ідэалёгію, а за тое, каб у польскіх дамах быў газ і электрычнасьць.

У канфэрэнці ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўраду, экспэрты й прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў.

Дональд Туск паведаміў, што ў суботу прадставіць каляндар структурных зьменаў. На думку прэм’ер-міністра, палітычная сыстэма патрабуе рэформаў, і таму ён хоча запрапанаваць  іншым патлітычным партыям дэбаты на гэтую тэму.

Апазыцыя неадназначна ацаніла выступ прэм’ер-міністра й зладжаную канфэрэнцыю.

Палітык партыі „Права й справядлівасьць” Павал Панцыліюш заўважыў у выступе старшыні Кабінэту міністраў выключна маркетынгавыя захады.

Павал Панцыліюш: Дональд Туск добра выглядае на блакітным фоне й мае адпаведны гальштук і касьцюм. А ў панядзелак людзі зноў пойдуць на працу, альбо ўжо ня будуць мець працы, альбо скончацца ім выплаты сродкаў па беспрацоўі.

Віцэ-маршалэк Сэйму Ежы Шмайдзіньскі, палітык Саюзу левых дэмакратычных сілаў зьвяртае ўвагу на тое, што неабходна адрозьніваць дзьве рэчаіснасьці – мэдыйную ад рэальнай.

Ежы Шмайдзіньскі: Гэтая мэдыйная рэчаіснасьць заключаецца ў тым, што ўсё цудоўна, усе ў Эўропе намі захапляюцца. Рэальнай рэчаіснасьцю палякі не захапляюцца, і гэта вынікае з дасьледаваньняў грамадзкай думкі. А тое, што Плятформа мае высокі рэйтынг, вынікае з боязі перад вяртаньнем „Права й справядлівасьці”.

Урад падсумоўвае 2 гады сваёй дзейнасьці, а гэта палова выбарчага тэрміну. Праз дава гады павінны адбыцца чарговыя парлямэнція выбары. Якім чынам будуць падзеленыя месцы ў парлямэце й ва ўрадзе, вызначаць выбаршчыкі. Каму яны аддадуць свае галасы – пакажа час.


КР


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone