НАВІНЫ


Катастрофа цягніка ў Расеі 28.11.2009

Расейскі прэзыдэнт прыняў удзел у відэаканфэрэнцыі з удзелам міністра па надзвычайных сытуацыях, кіраўніка Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з катастрофай цягніка „Неўскі Экспрэс”, да якой дайшло ўчора ўвечары па трасе Масква- Санкт-Пецярбург. Расейскія ўлады заявілі, што прычынай крушэньня стаў тэракт.

Паводле апошніх дадзеных, у катастрофе загінулі 39 чалавек, амаль 100 атрымалі раненьні. Лёс больш чым 10-і пасажыраў пакуль невядомы. Паводле расейскага Міністэрства аховы здароўя, стан амаль паловы параненых цяжкі. Сярод пацярпелых ёсьць грамадзянін Італіі.

Паводле інфармацыі польскае консульства, у цягніку не было грамадзянаў Польшчы.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone