У Любліне працягваюцца ўрачыстасьці з нагоды 67 гадавіны пачатку гітлераўскай пацыфікацыі й высяленьня Замойшчыны – рэгіёну ў Люблінскім ваяводзтве. У першай палове дня на галоўным вакзале перад памятнай дошкай, прысьвечанай Дзецям Замойшчыны, былі ўскладзеныя кветкі.
Высяленьне жыхароў Замойшчыны ў гадох 1942-1943 мела быць першым этапам калянізацыі Генэральнай Губэрніі нямецкімі пасяленцамі. У выніку арганізаванай акупацыйнымі ўладамі акцыі з ваколіцы Замосьця былі вывезеныя больш за 100 тысячаў жыхароў, у тым ліку 30 тысячаў дзяцей. На іхнае месца гітлераўцы намерваліся пасяліць каля 60 тысячаў нямецкіх грамадзянаў.