НАВІНЫ


Лісабонскі дакумэнт на разгляд Канстытуцыйнага суду? 28.11.2009

Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Ўладзіслаў Стасяк станоўча ацэньвае ідэю накіраваць Лісабонскае пагадненьне на разгляд Канстытуцыйнага суду. Тым ня менш, у ацэнцы чыноўніка, палякі здагадаліся пра гэта крыху позна.

Група дэпутатаў правай палітычнай арыентацыі патрабуе, каб Канстытуцыйны суд праверыў згоднасьць Лісабоскай дамовы з асноўным законам. Ініцыятар прапановы Антоні Мацерэвіч падкрэсьлівае, што ягоныя сумневы вуклікае прынцып, паводле якога рашэньні ў Эўразьвязе будуць прымацца большасьцю галасоў. Гэта можа азначаць, што Польшча будзе прымушаная прыняць нейкі эўразьвязаўскі закон у сытуацыі, калі яна зь ім не згаджаецца.

Паводле Ўладзіслава Стасяка, калі па справе Лізабонскай дамовы выкажацца Канстытуцыйны суд, можна будзе апрацаваць адмысловы кампэтэнцыйны закон.

Уладыслаў Стасяк: Можа прыйшоў час, каб падрыхтаваць станоўчы кампэтэнцыйны закон, як гэта зрабіла Нямеччына. Я думаю, што гэта задаволіла б усіх, таксама дэпутатаў, якія хочуць разгляду Лісабонскага пагадненьня ў Канстытуцыйным судзе. Гэта дало б гарантыі празрыстай інтэрпрэтацыі Лісабонскай дамовы, вызначыла б кампэтэнцыі польскіх установаў у дачыненьні да эўразьвязаўскіх структураў ды загарантавала б празрыстасьць і адназначнасьць усяго вырашальнага працэсу.

- заявіў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Ўладзіслаў Стасяк.

Нагадаем, прэзыдэнт Лех Качыньскі ратыфікаваў Лісабонскую дамову на пачатку лістапада. На падставе згаданага дакумэнту былі створаныя пасады прэзыдэнта Эўразьвязу й кіраўніка дыпляматыі эўрапейскай супольнасьці.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone