Неўзабаве польскі ўрад падпіша дамову па справе сілаў SOFA. Дакумэнт акрэсьлівае ўмовы разьмяшчэньня амэрыканскіх жаўнераў на тэрыторыі Польшчы. Адпаведныя дакумэнты былі ўжо перададзеныя ў Канцылярыю прэм’ер-міністра Дональда Туска.
Пагадненьне SOFA будзе ратыфікавана 10 сьнежня бягучага году. На падставе згаданага дакумэнту ў будучым годзе ў Польшчы паявіцца батарэя ракетаў „Patriot” „зямля-паветра”. Мабільныя ракетныя ўстаноўкі будуць разьмешчаныя ў мясцовасьці Вэсола ля Варшавы.
Паводле віцэ-міністра нацыянальнай абароны Станіслава Камароўскага, заключэньне дамовы адчыняе новы раздзел у польска-амэрыканскіх адносінах. Перамовы працягваліся 14 месяцаў.
У ацэнцы назіральнікаў, сілы SOFA ў значнай ступені ўзмоцняць устарэлую сыстэму супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны Польшчы. Цягам бліжэйшых 10 гадоў Міністэрства нацыянальнай абароны плянуе выдаткаваць на мадэрнізацыю згаданай сыстэмы мільёны злотых. Пакупкі новай вайсковай тэхнікі знаходзяцца ў плянах мадэрнізацыі арміі, разьлічанай да 2018 году. Гэта адна зь пяці найважнейшых праграмаў, рэалізаваных цягам згаданага часу.