Аляксандр Кульчы стаў лепшым футбалістам Беларусі 2009 года. Беларус грае ў расейскім клюбе “Растоў”.
Пераможца плебісцыту стаў вядомы пасьля выніковага пасяджэньня выканкаму асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Яно адбылося сёньня падчас падвядзеньня вынікаў футбольнага сэзона.
Таксама былі вызначаны лепшы гулец чэмпіянату Беларусі па футболе - ім стаў нападаючы БАТЭ Сяргей Крывец. Лепшым брамнікам абраны Сяргей Вярэмка (БАТЭ), абаронца Ігар Шытаў (БАТЭ), паўабаронца Дзьмітрый Ліхтаровіч (БАТЭ), нападаючы Каліжуры Майкон ( "Гомель").