НАВІНЫ


Траціна беларусаў – карыстальнікі Інтэрнэтам 28.11.2009

У Беларусі налічваецца больш за 3 млн. Інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросьце больш за 15 гадоў, такія вынікі свайго дасьледаваньня прыводзіць кампанія Gemius.

Згодна з дасьледаваньнем, 49% карыстальнікаў Інтэрнэтам у Беларусі – гэта жанчыны, 51% - мужчыны. Чвэрць інтэрнаўтаў выходзіць у сеціва праз стацыянарныя кампутары, рэшта аддае перавагу мабільным рашэньням. 

Больш за 30% карыстальнікаў мабільным Інтэрнэтам і 39% стацыянарным жывуць у Менскай вобласьці. Гэта сьведчыць аб тым, што ў рэгіёнах існуе ўсё яшчэ замала тэхналягічных магчымасьцяў дзеля выхаду ў Інтэрнэт.

Што датычыць мабільных прыладаў, якія выкарыстоўвае беларуская аўдыторыя для выхаду ў Інтэрнэт, то ў тройку лідэраў уваходзяць Nokia, Apple і Sony Ericsson.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone