НАВІНЫ


У Беларусі абяруць “Жанчыну году” 28.11.2009

Беларускі саюз жанчын абвесьціў пра пачатак конкурсу на званьне “Жанчына году”. Летась ён прайшоў у Беларусі ўпершыню.

Званьне жынчыны году будзе прысуджацца ў сямі намінацыях: «За лідарства й пасьпяховае кіраўніцтва», «За актыўную грамадзкую дзейнасьць», «За дасягненьні ў выхаваньні дзяцей», «За дабрачыннасьць і міласэрнасьць», «За жаночую адвагу», «За ўнёсак у духоўна-маральнае адраджэньне», «За дасягненьні ў галіне сельскай гаспадаркі».

Да 1-га сакавіка аргкамітэт мае разгледзіць прапанаваныя кандыдатуры, вызначыць тры лепшыя ў кожнай намінацыі, а затым перадасьць іх на разгляд журы. Вынікі конкурсу будуць вядомыя 8 сакавіка. 

Беларускі саюз жанчын створаны 14 сьнежня 1991 года. У саюз уваходзяць больш за 170 тыс. жанчын. БСЖ ініцыюе й рэалізуе праекты, накіраваныя на абарону правоў дзяцей, умацаваньне сям'і, захаваньне й пашырэньне духоўна-маральных традыцый у грамадзтве.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone