НАВІНЫ


МЗС Беларусі: пакуль няма інфармацыі пра беларусаў у цягніку "Невский экспресс". 28.11.2009

Міністэрства замежных справаў і амбасада Беларусі ў Расеі не валодаюць інфарамацыяй пра тое, ці ёсьць беларускія грамадзяне сярод пацярпелых у выніку крушэньня цягніка "Невский экспресс". Пра гэта БелаПАН паведамілі дзяжурныя ў МЗС і дыппрадстаўніцтве.

Паводле апошніх дадзеных, у выніку аварыі ўчора вечарам загінулі каля 40 чалавек, пацярпелі — 96, лёс 18 пасажыраў невядомы. Усяго ў цягніку на момант крушэньня знаходзіліся 682 чалавекі разам з машыністамі й праваднікамі.

Па раскладзе цягнік павінен быў прыбыць у Санкт-Пецярбург учора а 23.30. Каля 22.00 машыніст паведаміў дысьпетчара, што цягнік сышоў з рэйкаў. Паводле афіцыйных дадзеных, перакуліўся адзін вагон, аднак відавочцы сьцвярджаюць, што перакуліліся два вагоны.
На месцы крушэння "Невского экспресса" на чыгуначным палатне выяўлена варонка памерам паўтара мэтра на мэтр. Спэцслужбы шукаюць сьляды выбуховага рэчыва. Пасажыры расказваюць, што перад аварыяй чулі характэрны для выбуха гук.


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone