Здарылася ў Беларусі


Журналіста Белсату пасадзілі на 10 сутак 04.02.2010 слухаць 2,46 MB

Журналіста тэлеканалу Белсат асудзілі на 10 сутак зьняволеньня. Судовы працэс над Іванам Шульгой адбыўся ў чацьвер у судзе Савецкага раёну гораду Менска.

Журналіста асудзілі за зьбіцьцё міліцыянта  паводле артыкула 17.1 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Папярэднюю ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна.

Сутуацыя прыгадвае сцэны з крымінальнай кінастужку. Іван Шульга быў затрыманы працаўнікамі міліцыі ў сераду  падчас міліцэйскай спробы ўварваньня ў кватэру прадстаўніка незалежнага тэлеканалу ў Менску. Толькі ў чацьвер стала вядомым месца ягонага знаходжаньня, паведаміла Польскаму радыё дырэктар тэлеканалу  Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Агнешка Рамашэўска- Гузы: У сераду да позьняга вечара калегі спрабавалі знайсьці Івана Шульгу. Яны хадзілі па пастарунках міліцыі, але ў ніводным пастарунку Менска не пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў іх.

Міліцыя спрабавала таксама ўварваца ў менскі офіс Белсату. Функцыянэры паведамілі, што яны прыехалі па вызаве суседзяў, якія скардзаіліся, што ў кватэры адбываецца п'янка. Міліцыі не ўдалося ўвайсьці ў кватэру, паколькі журналісты былі папярэджаныя аб надыходзе функцыянэраў. Функцыянэры ад’ехалі, але журналіста забралі, паведаміўшы, што яму неабходна зрабіць аналіз крыві на наяўнасьць алькаголю. Пасьля яго абвінавацілі ў зьбіцьці міліцыянта.

Суд над журналістам Іванам Шульгой  адбываўся ў закрытым рэжыме.  Кіраўнік менскага офісу Белсата Міхась Янчук зазаначае, што ягонага калегу асудзілі за тое, што ён сарваў акцыю міліцыі й спэцслужбаў.

Міхась Янчук: Яго асудзілі за дробнае хуліганства й гэта яшчэ вельмі лагодны сцэнар, таму што пагражала яму нашмат больш. Ён сам распавёў у залі суду, што міліцыянты патрабавалі ад яго адчыніць дзьверы кватэры, каля якой яго злавілі, і сказалі так: „Альбо ты адчыняеш дзьверы кватэры, альбо ты мяне зьбіў”. Ён адмовіўся адчыніць дзьверы й яшчэ пасьпеў папярэдзіць па дамафоне журналістаў, якія знаходзіліся ў сярэдзіне, што гэта міліцыя й каб мы не адчынялі. Я лічу, дай Бог усім рэдакцыям такога журналіста, як Іван Шульга. Першая частка суду адбывалася ў зачыненым рэжыме. Пасьля журналісты падалі пратэст кіраўніцтву суду, пасьля чаго ў залю ўпусьцілі трох журналістаў. На агучваньне прысуду ўжо ўпусьцілі ўсіх. Прысуд быў абвешчаны вельмі хутка. Фактычна не было ніякай магчымасьці манэўраў, можна толькі яго абскардзіць ў трохдзённы тэрмін. Ведаеце, гэта нейкі парадокс, спачатку міліцыянты яго затрымліваюць, пасьля яны зьяўляюцца сьведкамі на ягоным працэсе, а пасьля гэтыя ж дзьве асобы адвозяць яго ў Акрэсьціна.

Міхась Янчук дадае, што стабільная сытуацыя ў судзе была дзякуючы брытанскім дыпляматам.

Міхась Янчук: Мы вельмі ўдзячныя прадстаўнікам Брытанскай амбасады, якія былі сёньня на працэсе. Мы бачылі, што пасьля працэсу яны былі ў шоку, паколькі было бачна, што кваліфікацыя гэтак званага чыну не адпавядала меры пакараньня. Мы адчуваем падрымку эўрапейскай супольнасьці. Тое, што прадстаўнікі Брытанскай амбасады ў Беларусі выконваюць ролю прадстаўніка  Гішпаніі, якая ў гэтым паўгодзьдзі кіруе працамі ЭЗ, вельмі нам дапамагло. Я думаю, што ніякіх акцыяў супраць журналістаў сёньня не было менавіта таму, што на працэс прыехалі прадстаўнікі Брытанскай амбасады.

Дырэктар тэлеканалу заявіла, што паколькі Іван Шульга зьяўляецца супрацоўнікам польскага тэлеканалу ў Беларусі, гэтай справай павінна заняцца Міністэрства замежных справаў і ўлады Эўразьвязу.

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Цяпер гэтай справай павінны заняцца дыпляматычныя каналы Польшчы, паколькі Белсат зьяўляецца тэлеканалам польскай тэлевізіі пры падтрымцы МЗС. Гэтай справай павінны заняцца таксама прадстаўнікі Эўразьвязу. Калі мы гаворым пра нейкую адлігу на Беларусі, пра нейкую дэмакратызацыю, то ня можа ісьці гаворка пра затрыманьне журналістаў па сфабрыкаваных абвінавачаньнях.

Белсат зьяўляецца сумесным праектам Польскай грамадзкай тэлевізіі й Міністэрства замежнцы справаў. Ад 2007 году тэлеканал трансьлюе на беларускай мове свае перадачы па спадарожніку.

Нягледзячы на шматлікія намаганьні, тэлеканал па сёньняшні дзень не атрымаў дазволу ад беларускіх уладаў на адкрыцьцё свайго прадстаўніцтва ў Беларусі.

Караліна Русіновіч


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Fonograficzna| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone